Пасля вяртання газеты ў «Саюздрукі» наклад за адзін месяц вырас амаль у тры разы, паведаміў галоўны рэдактар газеты Андрэй Скурко.
«З 1 студзеня павялічылася колькасць падпісчыкаў. Але перадусім рост ідзе за кошт продажу ўсё большай лічбы асобнікаў праз рознічныя сеткі. З 1 снежня газета дасягнула тыражу 5000, а з 1 студзеня — дабавіла яшчэ тысячу», — кажа ён.

У Мінску і некаторых вялікіх гарадах у кіёскі па-ранейшаму паступае мінімальная лічба экземпляраў газеты, і яны разыходзяцца за першы ж дзень продажаў.

«У сувязі мы маем вялікую просьбу да чытачоў, — кажа А.Скурко. — Кожны раз, калі вы хочаце купіць газету, а ў кіёску яе няма, ветліва прасіце, каб кіяскёркі замаўлялі большую колькасць асобнікаў».

Ад наступнага нумару НН мяняе дзень выхаду. Нумар з’явіцца ў продажы ў Мінску ў сераду ў абед, а ў рэгіёнах — у чацвер уранку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?