Добрушскім РАУС распачата справа па артыкуле 206 Крымінальнага кодэкса ў дачыненні да трох школьнікаў і навучэнца ПТВ.

11 студзеня ў міліцыю паступіла заява ад жыхаркі райцэнтра 1925 года нараджэння. Пенсіянерка паведаміла, што ў той дзень прыкладна а 2‑й гадзіне ў яе дом, разбіўшы шкло, прабраліся двое невядомых і скралі 60 тыс. рублёў.

Злачынства ўчыніў вучань СШ № 2 Добруша 1992 года нараджэння, яго пагодак, вучань 11 класа школы вёскі Васільеўка, навучэнец ГПТВ № 99 1991 года нараджэння і вучань вячэрняй школы Добруша 1991 года нараджэння.

Частка ўкрадзеных грошай канфіскавана, вядзецца следства.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0