Дзесьці а 21:40 у панядзелак перастала працаваць найбуйнейшае беларускае жж‑кам’юніці minsk_by. Адзін з мадэратараў суполкі карыстальнік overdozen сказаў нам, што ён не мае ніякага ўяўлення, што магло адбыцца. Паводле ягоных словаў, ніхто з іншых старшынь суполкі не мае ўяўлення, што здарылася.

Пазней на іншай папулярнай супольнасці minsk_news з'явілася інфармацыя, што выдаліць суполку аднаго з мадэратараў, aller-а, прымусілі супрацоўнікі спецслужбаў. Пазней тую інфармацыю абверглі.

На minsk_by было падпісана больш за дзве тысячы карыстальнікаў. Кам’юніці было афішнай пляцоўкай, навіновым і дыскусійным парталам.

Супольнасць стала вядомая пасля падзей сакавіка 2006 году. Тады яны адыграла важную ролю ў інфармаванні пра падзеі выбараў і Плошчы. Пазней, калі грамадская ўвага, а з ёй і пільнасць мадэратараў знізілася, у супольнасці вырасла колькасць спаму. Невядомыя сталі выкарыстоўваць яе для распаўсюду сумнеўнай інфармацыі і дэзінфармацыі. Тым не менш, кам'юніці захавалася і было запатрабаваным.

Нагадаем, што не так даўно без тлумачэння прычын быў выдалены блог вядомага паэта Андрэя Хадановіча, але чым праз суткі ягоны жж быў адноўлены.

Толькі прыкладна а 13:45 у аўторак суполка аднавіла працу. Адзін з мадэратараў kende_r адзначыў, што ўсе праблемы вырашаныя, а вінаватыя строга пакараныя. Вось так яно робіцца — у інтэрнэт-дэмакратыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?