Беларусь атрымала паўмільярда долараў яшчэ і ад Венесуэлы.

«У лютым мы атрымаем другі транш крэдыту ад Расіі, МВФ пералічыць адзін мільярд, Венесуэла ўжо пералічыла паўмільярда долараў», — сказаў у аўторак А.Лукашэнка.

Афіцыйна пра крэдыт ад Венесуэлы нічога дагэтуль не паведамлялася.

Беларусь выходзіць на новыя рэкорды ў замежных запазычанасцях. Па стане на 1 студзеня 2007 году сукупны замежны доўг (ураду, банкаў і прадпрыемстваў) складаў 6,8 мільярды долараў, на 1 студзеня 2008 году — ужо 12,5 млрд, на 1 ліпеня 2008 году —14,1 млрд, на 1 кастрычніка 2008 году — 14,5 млрд.

З улікам двухмільярднае расійскае пазыкі, якая не ўлічвалася ў кастрычніцкіх звестках, 2,5-мільярднага крэдыту ад МВФ і грошай ад Уга Чавеса, доўг нашай краіны вырасце да 20 мільярдаў долараў,
або больш чым па 2000 даляраў на кожнага грамадзяніна, з немаўлятамі разам.

Пры тым зусім не факт, што ва ўмовах міжнароднага фінансава-эканамічнага крызісу, беларускія ўлады змогуць абысціся толькі гэтымі грашовымі пазыкамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?