За Мітрапаліта Такійскага і ўсяе Японіі Данііла аддаў голас кожны трэці інтэрнаўт. Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт у дзесятцы лідэраў.

На інтэрнэт-рэферэндуме «За Патрыярха» ўпэўнена перамагае Мітрапаліт Такійскі і ўсяе Японіі Данііл. Свайму поспеху Мітрапаліт Данііл не ў апошнюю чаргу абавязаны няўрымслівым інтэрнаўтам, якія арганізавалі ў Сеціве шэраг флэшмобаў у яго падтрымку. Па стане на 19.05 па менскім часе за яго было аддадзена 1366 галасоў (29%). На другім месцы Мітрапаліт Смаленскі і Калінінградскі Кірыл — 1073 (22,8%). Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт набраў на той момант 92 галасы (1,9%) і заняў 7-е месца.

Выбары Патрыярха Маскоўскага і Ўсяе Русі адбудуцца праз два тыдні. Ініцыятары інтэрнэт-рэферэндуму «За Патрыярха» называюць іх «галоўнай рэлігійнай, свецкай і палітычнай падзеяй бліжэйшага месяца ў Расійскай Федэрацыі». Сам праект разглядаецца як спосаб удзелу ў выбарах простага народу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?