Кіраўнік КНДР Кім Чэн Ір назваў пераемнікам свайго трэцяга сына Кім Чэн Ына і накіраваў указ пра яго вылучэнне ў кіраўніцтва кіроўнай Працоўнай Партыі.

Кім Чэн Іру зараз 67 гадоў і ён, на думку замежных СМІ, моцна хворы, у жніўні перанёс інсульт.

Кім Чэн Ыну 25 гадоў, ён народжаны ад трэцяй жонкі лідэра КНДР - яна памерла ў 2004 г.

Гэта не першы выпадак перадачы ўлады ў камуністычнай Карэі ў спадчыну. У 1974 г. Кім Ір Сэн назваў менавіта свайго сына Кім Чэн Іра пераемнікам. Апошні ўзначаліў краіну пасля смерці бацькі ў 1994 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0