16 студзеня 1991 г. выйшаў першы нумар спартовай газеты «Прессбол».
Незалежны беларускі праект на паўгоду маладзейшы за найбуйнейшае на сёння спартовае выданне на прасторах СНД, газету «Спорт-Экспресс».
У 1991 г. «Прессбол» расцэньваўся - і цяпер расцэньваецца таксама - як альтэрнатыва традыцыйнаму «Физкультурнику Белоруссии» (сёння - органу Мінспорту «Спортивная панорама»). «Прессбол» стараўся тады асвятляць праблемы весела, цікава, непрадузята, з гумарам.
Аглядам чэмпіянату Беларусі па футболе ў сярэдзіне 1990-х пазайздросцілі б рэзідэнты «Камеды Клаб».
Спачатку газета выходзіла раз на тыдзень (у аўторкі), ад 1995 г. дадаўся васьмістаронкавы нумар у пятніцы. Потым газета паспрабавала перайсці на чатырохразовую перыядычнасць, а некаторы час з'яўлалася ў сталічных шапіках у панядзелак па абедзе - і карысталася шалёнай папулярнасцю. У цэнтры яе вокамгненна разбіралі.
Напачатку 1990-х выданне спрабавала рэагаваць на палітычныя падзеі ў краіне. Замену старшыні Вярхоўнага Савета Станіслава Шушкевіча на Мечыслава Грыба газета пракаментавала артыкулам «Погрибение».
Зазнала газета і судовы пераслед.Самы гучны прыклад - пазоў ужо былога міністра фінансаў і экс-кіраўніка федэрацыі гімнастыкі Мікалая Корбута, а таксама пазбаўленне акрэдытацыі на паездку на Алімпійскія гульні ў Пекін.
***
«Прессбол» выстаяў. Ад ліпеня 2008 году ён вярнуўся на выхад чатыры разы на тыдзень (аўторак-серада), павялічыў наклад, тыднёвы наклад цяпер складае каля 90 тыс. асобнікаў.
Вялікай папулярнасцю карыстаецца сайт выдання.
Паводле рэйтынга "Акавіты" (напр, сярэднясутачны рэйтынг) ён уваходзіць у тройку самых чытаных СМІ, следам за "Хартыяй", і "Камсамолкай". Так, у наведнікаў Спортивной панорамы наведнікаў у 20 разоў меней.
«Наша Ніва» віншуе «Прессбол» з паўналеццем і зычыць і далей развівацца і стаць паўнацэннай штодзённай газетай (з выхадам, як мінімум шэсць разоў на тыдзень :)