Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Наталля Пяткевіч у размове з карэспандэнтам БЕЛТА абвергла інфармацыю аб тым, што ў краіне рыхтуецца законапраект аб змяненні пенсійнага ўзросту.
«Цяпер у Беларусі не распрацоўваюцца ніякія праекты нарматыўна‑прававых актаў, накіраваных на канцэптуальнае змяненне існуючай сістэмы пенсійнага забеспячэння», — адзначыла Наталля Пяткевіч, дадаўшы, што цяпер і пенсійны ўзрост, і ўзровень пенсійнага забеспячэння ў рэспубліцы застаюцца нязменнымі.
«Якія б дакументы цяпер ні распрацоўваліся, яны ні ў якай меры не закрануць галоўны прынцып пенсійнай сістэмы, што забяспечвае высокі ўзровень сацыяльнай абароны асоб, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту, — падкрэсліла яна. — Таму якая‑небудзь інфармацыя сярод насельніцтва аб карэкціроўцы пенсійнага ўзросту не мае пад сабой афіцыйнай падаплёкі».