Фота Спорт-Сегодня

Фота Спорт-Сегодня

«Манчэстэр Сіці» прапанаваў «Мілану» рэкордную суму ў гісторыі футбольных трансфераў за паўабаронцу Кака.

МС дае 243 мільёны фунтаў (гэта 363 млн даляраў).

Як мяркуецца, 212 мільёнаў даляраў атрымае «Мілан», яшчэ 212 мільёнаў пойдзе на заробак футбаліста, і 40 мільёнаў «Манчэстар сіці» заплаціць пасярэднікам.

Такім чынам заробак Кака ў новым клубе, калі ён туды пяройдзе, складзе ўжо пасля выплаты падаткаў, 13,28 млн фунтаў у год.

Кіраўніцтва «Мілана» пацвердзіла атрыманне гэтай неверагоднай прапановы, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Галоўны трэнер «МанСіці» Марк Х’юз настолькі ўпэўнены ў набыцці футбаліста, што ўжо нават распрацаваў новую тактычную схему 4‑1‑4‑1, якую плануе апрабаваць 28 студзеня ў матчы супраць «Ньюкасла», піша Спорт-Сегодня

***

Рыкарду Ізэксан душ Сантуш Лейте (Кака) нарадзіўся ў 1982 г. у сталіцы Бразіліі. Пачаў кар’еру ў «Сан‑Паўлу», у 2003 г. перабраўся ў «Мілан».

Чэмпіён свету 2002 г., чэмпіён Італіі 2004 г., пераможца Лігі чэмпіёнаў 2007 г., уладальнік «Залатога мячу» 2007 г.

Што да «Манчэстэр Сіці», то ўладальнікам клуба 31 жніўня 2008 году стала інвестыцыйная група з Арабскіх Эміратаў. У апошнія хвіліны да закрыцця трансфернага акна «Сіці» прапанавалі некалькі вядучым гульцам свету шалёныя грошы, каб яны перабраліся ў клуб, але падпісала толькі Рабінью.

У чэмпіянаце англійскай прэм’ер‑лігі клуб ідзе на 15‑м месцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0