Палкоўнік міліцыі Васіль Бульбянкоў прызначаны на пасаду начальніка Ўпраўлення ДАІ Беларусі. Апошнія месяцы Бульбянкоў ужо выконваў абавязкі кіраўніка рэспубліканскай дзяржаўтаінспекцыі.

Нагадаем, што былы начальнік ДАІ Аляксандр Мендзелеў быў адхілены ад пасады ў лістападзе. «Зараз Мендзелеў працуе маім памочнікам. Ён вельмі добры спецыяліст, але патрабавальнасці ў яго малавата», — сказаў журналістам міністр унутраных справаў У.Навумаў. Таксама ён паведаміў, што на пасаду прэтэндавала чатыры чалавекі.

У лютым 2008 году Васіль Бульбянкоў «у сувязі з выслугай гадоў» быў адпраўлены ў адстаўку з пасады кіраўніка мінскага ДАІ. Зрэшты, развітаўся Бульбянкоў з кіроўнымі пасадамі ўсяго на паўтара месяца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?