Да ўвагі выхаванцаў школ маладога журналіста, школ мастацтваў, агульнаадукацыйных школ, выхаванцаў краязнаўчых і мастацкіх гурткоў.
ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» сумесна з ГА «Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры» абвяшчае дзіцячы конкурс «Помнікі роднага краю».
Мэта конкурсу – прыцягнуць увагу маладых грамадзян Беларусі да гісторыка-культурнай спадчыны сваёй «малой радзімы». Запрашаем да ўдзелу дзяцей ва ўзросце ад 5 да 16 гадоў.
На конкурс прымаюцца журналісцкія матэрыялы, краязнаўчыя працы, эсэ, малюнкі, якія прысвечаныя архітэктурным і гісторыка-культурным помнікам Беларусі. Вітаюцца працы пра малавядомыя гістарычныя мясціны нашай краіны, пра забытыя і закінутыя помнікі.
Працы на конкурс прымаюцца да 1 сакавіка 2009 года.
Усе конкурсныя працы павінны быць падпісаныя. На зваротным баку малюнкаў павінны быць напісаныя імя і прозвішча ўдзельніка конкурсу, яго ўзрост, хатні адрас і тэлефон. Імя і прозвішча ўдзельніка, ўзрост, хатні адрас і тэлефон павінны быць пазначаныя таксама пад кожным артыкулам ці эсэ, дасланым на конкурс.
Мова конкурсных прац – расейская і беларуская. Аб’ём працы – не больш за 4 друкаваныя старонкі 12-ым кеглем.
Пераможцы конкурсу будуць ушанаваныя. Лепшыя працы і малюнкі ўвойдуць у друкаваную кнігу «Мая Беларусь».
Свае працы трэба дасылаць на адрас: 220030, г. Мінск, пл. Свабоды, 17-304 з пазнакай «на конкурс «Помнікі роднага краю».