Дзве сотні актывістаў Саюзу палякаў сабраліся каля Польскага дому,каб патрабаваць свабоды для сваёй арганізацыі.

Дзве сотні актывістаў Саюзу палякаў сабраліся каля Польскага дому,
каб патрабаваць свабоды для сваёй арганізацыі.

Выйшаў да людзей Юзаф Лучнік -кіраўнік лукашэнкаўскага Саюзу палякаў і з перапуду загаварыў па-расейску.

Выйшаў да людзей Юзаф Лучнік -
кіраўнік лукашэнкаўскага Саюзу палякаў і з перапуду загаварыў па-расейску.

Не жуцім земі, сконд наш руд!...

Не жуцім земі, сконд наш руд!...

Дзе людзі, там і птушкі.

Дзе людзі, там і птушкі.

Больш за 200 чалавек сабралася каля Польскага дому, каб выказаць падтрымку Анжаліцы Борыс і непадкантрольнаму Саюзу палякаў, чым выклікалі пярэпалах ва ўладаў.

Пасля візіту ў Адміністрацыю прэзідэнта, што адбыўся 10 студзеня, Юзаф Лучнік, старшыня створанага ўладамі Саюзу палякаў, 15 студзеня даслаў запрашэнне для старшыні непадкантрльнага Саюзу палякаў Анжалікі Борыс, каб тая прыйшла на паседжанне Галоўнае Рады афіцыйнага Саюзу

Запрашэнне было напісана на польскай мове, на афіцыйным бланку СПБ, але з арфаграфічнымі і стылёвымі памылкамі.

Весці нейкія перамовы з Лучнікам старшыня СПБ не ўпаўнаважаная сваёй арганізацыяй. Але лідэры палякаў вырашылі скарыстаць з запрашэння, каб паразмаўляць з людзьмі, якія займаюць сядзібу СПБ.

За адзін дзень яны распаўсюдзілі інфармацыю між сваімі, і 17 студзеня больш за 200 сяброў СПБ сабралася ля сядзібы арганізацыі. Сустрэў іх спецназ, міліцыя, КГБ і камеры дзяржаўных тэлеканалаў...

Выйшаў да людзей Юзаф Лучнік і, збіты з панталыку, пачаў гаварыць па-расейску... Яго высвісталі. Потым людзі патрабавалі, каб да іх выйшаў Леанід Гуляка, упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Савета Міністраў, які таксама знаходзіўся ў Польскім доме.

- Гуляка, выходи к полякам, - скандавалі людзі.

Той не адважыўся выйсці.

Такім чынам, паседжанне рады афіцыйнага Саюзу палякаў, якая мела прыняць рашэнне аб правядзенні чарговага з’езду грамадскай арганізацыі, ізноў прайшло без апанентаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?