photo.bymedia.net

photo.bymedia.net

Старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі пойдзе ў адстаўку да пачатку правядзення партыйных сходаў па вылучэнні кандыдата ў прэзідэнты Беларусі.
Пра гэта ён заявіў 17 студзеня на пасяджэнні сойму партыі.

Л.Баршчэўскі прыме гэтае рашэнне «для ўдзелу ў працэдуры вылучэння партыйнага кандыдата ў прэзідэнты на роўных умовах з іншымі прэтэндэнтамі».

Дата правядзення партыйных сходаў пакуль арыенціровачная — красавік‑май. Т
аму, сказаў палітык, дзень адстаўкі называць рана.

Л.Баршчэўскі таксама паведаміў, што «магчымае стварэнне кааліцыі вакол кандыдата ў прэзідэнты ад Партыі БНФ».

Чарговыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі павінны адбыцца не пазней за 8 лютага 2011 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?