У рамках захадаў па стымуляванні эканомікі ўлады Тайваня пачалі раздачу грамадзянам ваўчараў на аплату пакупак.

На ваўчар коштам у 3,6 тыс. тайваньскіх даляраў (107 даляраў ЗША) можа прэтэндаваць кожны з 22,7 млн грамадзян краіны не залежна ад узросту і ўзроўню даходаў.

Ваўчары могуць выкарыстаныя пры аплаце прадуктаў, вопраткі ці электронікі да верасня гэтага году.

Прэзідэнт Тайваня Ма Інцзю заявіў, што ўрадавыя захады стануць стымулам для эканомікі і прымусяць людзей траціць болей у крамах.

З раніцы нядзелі па ваўчары, якія сталі выдаваць у болей чым 14 тыс. бюро, сталяі велізарныя чэргі.

Прыхільнікі ідэі кажуць, што раздадзеныя грамадзянам у выглядзе ваўчараў 2,53 млрд даляраў ЗША падштурхнуць эканоміку Тайваня.

Крытыкі кажуць, што гэта пустое. «Грошы сапраўды трэба даваць людзям, якім сапраўды яны патрэбныя, таму, хто страціў працу», ‑‑ кажуць яны.

Узровень беспрацоўя ў Тайвані ў лістападзе дасягнуў рэкорднай адзнакі за апошнія чатыры гады — 4,64%.

Схема з распаўсюдам ваўчараў заснавана на аналагічнай меры, зробленай у Японіі ў 1999 г.

Бі-Бі-Сі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0