23 студзеня у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі адбудзецца ўрачыстая імпрэза, прысвечаная юбілею Таццяны Рыгораўны Мархель, заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь, выканаўцы мноства выдатных роляў на тэатральнай сцэне і ў кіно, знаўцы народных песень.

За гады свайго жыцця Таццяна Мархель прайшла доўгі шлях, насычаны плённай творчай працай, дабілася прызнання як у нашай краіне, так і за яе межамі. На яе рахунку - мноства ўзнагародаў з рэспубліканскіх і міжнародных фестываляў тэатральнага мастацтва, больш за 20 роляў у фільмах, што ўвайшлі ў залаты фонд беларускага кінематографа. Таксама вядомая яна як збіральнік і выканаўца народных песень, якая прадстаўляла наша фальклорнае мастацтва на фестывалях у розных краінах – ад Расіі да ЗША.

Пачатак святочнай імпрэзы а 19.00 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0