Даўні падлік экспертаў ЮНЕСКА, што «1 даляр, укладзены ў фізкультуру, эканоміць 3,2 даляра медыцынскіх выдаткаў», нашы спартыўныя чыноўнікі нахабна «ўдасканалілі» і цэлы год нам укладалі ў вушы: «1 даляр, укладзены ў спорт, эканоміць 5 даляраў медыцынскіх выдаткаў». Дзве маленькія розніцы прыкмецілі? Вось жа, краіна найлепшай у свеце прапаганды!
Неабходную для ўсіх фізкультуру (як і культуру наогул) ператварылі ў суцэльны спорт. А нейкіх прыкметных зрухаў у паляпшэнні здароўя нашага народу як не было, так і няма. Напэўна, таму, што, як крыху раней жыхар Оршы А.Дзяруга ў «АіФе» вызначыў: «спорт — гэта фізкультура, даведзеная да абсурду».