Ад 10 чэрвеня транспартная інспэкцыя Міністэрства транспарту і камунікацыяў Беларусі супольна з кантрольнай службай прадпрыемства «Мінсктранс» праводзяць акцыю «Білет у пасажыра», мэта якой – праверка праязных дакумэнтаў у маршрутках. Пра гэта агенцтву «Минск-Новости» паведаміў начальнік філіялу транспартнай інспэкцыі Мінсктрансу па Менску і Менскай вобласьці Алег Якшэвіч.

Пры адсутнасьці білетаў кантралёры аштрафуюць пасажыраў на суму ў 0,5 базавай велічыні, а транспартныя інспэктвары складуць акт на кіроўцаў, якія дапусьцілі гэтае грубае парушэньне, на іх будзе накладзены штраф у 4 базвыя велічыні.

Дарэчы, у мікрааўтобусах зьявіліся памяткі для пасажыраў. У іх пазначаныя нумары тэлефонаў транспартнай інспэкцыі, падаткавай інспэкцыі, ДАІ, па якіх менчукі і госьці сталіцы могуць зьвяртацца, калі ёсьць прэтэнзіі да кіроўцы альбо прадпрыемства-перавозчыка.

Белорусские новости

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0