Фота Бі-Бі-Сі
Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у Беларусі 20 студзеня будзе воблачна з праясненнямі. Месцамі невялікія ападкі, пераважна снег, туман, слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 2—7°C, па паўночным усходзе да мінус 10°C, днём ад мінус 5 да плюс 1°C.
Заўтра ў Мінску воблачна з праясненнямі. Ноччу і раніцай невялікія ападкі, пераважна снег, днём без істотных ападкаў. Слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 4—6°С, днём ад 0 да мінус 2°С.
У наступныя двое сутак, 21 і 22 студзеня, па краіне чакаецца воблачнае надвор’е.
21 студзеня ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі ападкі (мокры снег, дождж). У асобных раёнах туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвы, паўднёва‑ўсходні 5—10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад мінус 6 да плюс 1°C, днём ад мінус 3 да плюс 3°C.
22 студзеня на большай частцы тэрыторыі ападкі, у асноўным дождж. Месцамі па ўсходняй палове галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва‑ўсходні 7—12 м/с, днём у асобных раёнах парывы 15—18 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад мінус 3 да плюс 3°C, днём ад мінус 1 да плюс 4°C.
21 студзеня ў Мінску воблачна. Кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Слабы туман, галалёд, месцамі на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвы, паўднёва‑ўсходні 5—10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 1—3°С, днём каля 0°С.