Дзень, калі Зямля спынілася (The Day the Earth Stood Still)
ЗША, 2008, каляровы, 103 хв.
Рэжысёр: Скот Дэрыксан
Ролі выконваюць: Кіану Рыўз, Джэніфэр Конэлі, Кэці Бэйтс, Джон Кліз, Джон Гам, Джэйдэн Сміт
Жанр: Фантастыка
Адзнака: 5,5 (з 10)

poster

Пасланнік іншапланетнай федэрацыі прыбывае на Зямлю, каб папярэдзіць людзей аб адказнасці за лёс планеты. Але людзі разумеюць толькі мову сілы. І тады расчараванны пасланнік запускае знішчэнне Зямлі. Жанчына-навуковец і ейны пасынак спрабуюць выратаваць планету…

Карціна – паўтор аднайменнай стужкі 1951 году Роберта Ўайза. 57 гадоў таму карціна пра апакаліпсіс і чалавечую пыху – была выклікам халоднай вайне і сенатару МакКартні. Сённяшні фільм Скота Дэрыксана – стрыманые практыкаванне на экалагічную тэму і паклон Бараку Абаму.

Сярод манкоў стужкі – Кіану Рыўз у ролі незямнога пасланніка, Джэніфер Конэлі (гераіня містычных “Феноменаў”) – навуковец, а сын Ўіла Сміта – у ролі пасынка, які пнецца знішчыць іншапланетніка (іранічная спасылка да “Дня незалежнасці”).

Халодна канвульсіўныя жэсты Кіану Рыўза, у якім абуджаецца спачуванне, уладна-валявыя загады Кэці Бэйтс (бліскуча сыграная міністарка абароны); мэталічная зграя мікраскапічнае саранчы; міжгалактычныя шары, запоўненыя святлом.

Не шэдэўр, але як узгадка пра старую добрую стужку – падыйдзе.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?