Фота з сайту Спорт-Сегодня
Сарваўся самы гучны трансфер у гісторыі футболу — бразілец Кака застаецца ў «Мілане».
Уладальнік «Мілана» — і прэм’ер‑міністр Італіі — Сільвіё Берлусконі афіцыйна абвясціў пра тое, што 26‑гадовы паўабаронца зборнай Бразіліі Кака застаецца ў клубе.
Роса‑неры сумесна з футбалістам адказалі адмовай на прапанову «Манчэстар Сіці», які ацаніў бразільца ў 107 мільёнаў фунтаў (155 мільёнаў даляраў).
«Нельга прымусіць нікога застацца ў клубе насуперак яго жаданню, сказаў Берлусконі. — Гулец, які атрымлівае палову таго, што зарабіў бы яшчэ недзе, можа стаць няшчасным. (…)
Я абвяшчаю пра тое, што Кака застаецца ў «Мілане», паколькі ён выбірае чырвона‑чорных і ставіць любоў вышэй за грошы.Ён бачыў, што перажылі нашыя фанаты ў апошнія дні. І калі Кака сказаў, што ён застаецца, я сказаў «Алілуя», пасля чаго мы абняліся», — дадаў Берлусконі.
***
Інфармацыю пра адмову «Мілана» ад угоды з «Манчэстэр Сіці» наконт Кака афіцыйна пацвердзіў прэс‑аташэ роса‑неры.
Віцэ‑прэзідэнт Адрыяна Галіяні заўважыў:
«Душа перамагла матэрыю. Заўзятары павінны дзякаваць Берлусконі за ягоны унёсак. Мы справіліся з моцнай спакусай, адмовіўшыся ад астранамічнай сумы, якая б стала сусветным рэкордам», ‑‑ цытуе словы кіраўнікоў «Мілана» Спорт‑Экспресс.
***
Тым часам «Манчэстар Сіці» усё ж адну здзелку заключыў. На паўночны захад Англіі вяртаецца форвард зборнай Уэльса Крэйг Беламі. Ён выступаў апошнія два гады за лонданскі «Уэст Хэм», а дагэтуль па ссезоне правёў у «Блэкберне» і «Ліверпулі». Гуляў таксама за «Ньюкасл», «Ковентры», «Селтык», а дэбютаваў у «Норвічы».