Нацбанк Беларусі ўстанавіў на сераду, 21 студзеня, наступныя курсы афіцыйных валют.

Даляр ЗША (2 665 рублёў, быў на аўторак на ўзроўні - 2 655 рублёў),

еўра - 3 451 рубель 44 капейкі (быў на аўторак 3 526, 27),

расійскі рубель — 79,75 (быў 80,68).

Такім чынам за тры тыдні, што прайшлі ад Новага году, афіцыйны курс еўра ў Беларусі знізіўся на 251 рубель 56 капеек, ці на 6,8% (пасля дэвальвацыі, на 2 студзеня курс адзінай еўрапейскай валюты быў устаноўлены на ўзроўні 3 703 рублі).

Даляр за тры тыдні падаражаў на 15 рублёў.

На 11 рублёў за тры тыдні патаннеў расійскі рубель (з 90 рублёў 16 капеек). У Расіі нагадаем ідзе плаўная дэвальвацыя рубля. Цэнтрабанк Расіі на сераду абвясціў афіцыйны курс даляра на ўзроўні 33 расійскіх рублёў 42 капеек.

Неўзабаве расійскі рубель у Беларусі можа вярнуцца на данавагоднія пазіцыі (76,89).

Што да курсаў валют у абменных пунктах сталіцы, то здаць даляр можна па цане 2620 —2 660 рублёў, набыць 2 675 — 2705 рублёў.

Еўра, калі пашэнціць, можна здаць па курсе 3 500 (а так 3 420 —3 460), набыць па курсе 3500 — 3 595.

Аднак на біржавых таргах па-ранейшаму назіраецца вялізнае перавышэнне попыту на валюту над прапановай: у аўторак попыт на даляры на БВФБ ізноў на 35 мільёнаў перавышаў прапанову.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?