Ст.Гудагай, Віленскай губ. — 17 студзеня а 5 гадзіне зрання — яшчэ было цёмна — жонку арандатара фальварку сяржанты разбудзіў страшэнны гром. Зазвінелі шыбы ў вокнах і здалося гаспадыні, што падае дом. Але ўсё ўціхла; хутка прыбег арандатар, што быў пры скаціне ў хлеве, і расказаў, што і ён таксама чуў гул, быццам гром праляцеў па небе, зямля задрыжала, і жывёлы пападалі на калені. Выбегшы з хлева, ён убачыў недалечка быццам роў, глыбокі, каторы цягнуўся мусіць з вярстку ўздоўж з поўначы на поўдзень.

Думаюць, што гэта водгалас страшэннага трасення зямлі, што зруйнавала ў Італіі некалькі вялікіх гарадоў і без ліку вёсак.

«Наша Ніва». №3. 1909

Ад Рэд. Станцыя Гудагай — гэта пад Астраўцом, дзе надумаліся будаваць АЭС. Землятрус, адчуты пад Гудагаем, — адзін з наймацнейшых у гісторыі Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0