Аграгарадкі сябе не апраўдваюць.
Бо іх жыхары — калгаснікі — не маюць матывацыі да працы.

Улады таксама хочуць выйсці з гэтага тупіка, калі прыняць усур’ёз заяву аб лібералізацыі эканомікі і абвяшчэнне 2009 году годам роднай зямлі, дзе прадугледжваецца нават адраджэнне хутароў.

Зразумела,

хутары могуць быць адроджаныя толькі як турыстычныя аб’екты,
бо ў дробных гаспадарках немагчыма прымяніць у поўным аб’ёме сучасную тэхніку і тэхналогіі.
А насамрэч адрадзіць сяло можна праз перабудову аграгарадкоў у аб’яднанні на ўзор ізраільскіх кібуцаў.

Для гэтага трэба, каб сяляне сталі гаспадарамі і сапраўднымі ўласнікамі зямлі і прадукцыі. Трэба аддаць зямлю тым, хто яе апрацоўвае, а таксама нашчадкам былых гаспадароў.

З такім вырашэннем праблемы сяла будзе адначасова вырашацца і праблема беспрацоўя ў час крызісу ў гарадах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?