Наталля Пяткевіч, былы прэсавы сакратар Лукашэнкі і яго бліжэйшы, хм, саратнік, узгадваецца ў незалежнай прэсе з падачы Независимой Газеты як магчымы пераемнік АГЛ на пасадзе прэзідэнта. Нават ня гледзячы на тое, што 1) яна жанчына (мы ўсё ж жывем у мужланскім грамадстве) 2) ёй няма нават 35 год каб стаць прэзідэнтам.

Вядома, што статус уплывовасці таго ці іншага чыноўніка ў Беларусі вызначаецца не яго рангам а дыстанцыяй да «цела» першай асобы. І нават калі па гэтаму крытэру вышэйузгаданая асоба, хм, пасуе на тытул адной з самай уплывовай у краіне (а то чаго б яе законны муж кантраляваў бы, зноў па некаторых чутках, латэрэйны бізнэс), не зусім зразумела, чаму менавіта яе ўзгадваюць як пераемніка. Давайце ўрэшце не забываць, што размова ідзе пра пераемніка не прэзідэнта, а дыктатара.

Калісцьці Віталь Сіліцкі вывеў дакладную формулу што да такіх чутак: хочаш пахаваць палітыка ці чыноўніка - злівай інфармацыю, што ён (ці яна) - верагодны пераемнік Лукашэнкі. Бо Лукашэнка патэнцыйных прэзідэнтаў не любіць. Неяк два гады таму, падобным чынам абмусолівалася верагодная кандыдатура спадара Тозіка. І ўсе ведалі, што Тозік у гэты час вёў барацьбу за сферы ўплыву з Шэйманам. Нагадаем, урэшце рэшт, пракуратура асадзіла былое ведамства Шэймана, на шмат якіх чыноўнікаў КДК былі заведзены справы, а сам Тозік аказаўся ўрэшце рэшт амбасадарам у Паднябеснай… Я нават неяк пытаўся у карэспандэнтаў аднаго незалежнага выдання, «Ну і хто вам Тозіка замовіў?» У адказ - усмешка…

Дык каму зараз пераехала дарогу Наталля Пяткевіч? Ці гэта новы перадзел сфераў уплыву ў рэжыме? І чаму чуткі пачалі распаўсюджвацца «Независимой Газетой», расейскім выданнем? Адказаў пакуль не маю, але відавочна адно: цётку яўна «замовілі»…

Фальксваген

Transitions online - беларускі блоґ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0