17 верасня 2007 году Лукашэнка наведаў сваю малую радзіму — вёску Александрыю і пасёлак Копысь. У гэты дзень было адкрыццё мясцовага цэху па вырабе сыроў. Прысутныя спыталіся ў прэзідэнта, як называць сыры. Адказ: называйце, як хочаце, толькі «Лукашэнкаўскім» не называйце. А потым гісторык паводле адукацыі сказаў — называйце «Купалаўскі» (недалёка Ляўкі) і «Паўлаўскі» — мэр Мінску спансаваў будаўніцтва.

У снежні 2007 была распрацаваная рэцэптура і тэхналогія сыру «Купалаўскі» з помнікам Янку Купалу на этыкетцы.

Дык вось, я супраць такога.

Не будзе ні вас, ні мяне, ні прэзідэнта, а Янка Купала быў, ёсць і будзе Апосталам Беларускай культуры. І хіба справядліва імя апостала на сыр ставіць?

Давайце яшчэ вырабім тушонку «Быкаўскую» з выявай Васіля Быкава,

шакалад «Чорны квадрат Малевіча», гарэлку «Шагалаўскія палёты над Віцебскам»...

Рэд. Вашы думкі спрэчныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?