24 студзеня у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (пл. Свабоды, 9) у межах Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў пасля святой Імшы (18.30) і экуменічнай сустрэчы адбудзецца музычны канцэрт.

У выкананні заслужанага калектыву акадэмічнага хору Нацыянальнай Белтэлерадыёкампаніі прагучыць кантата «Таямніца веры» — экуменічная містэрыя для хору, салістаў і аргана.
Галоўны дырыжор і мастацкі кіраўнік хору — Вольга Янум.

Аўтарам музычнага твора з’яўляецца парафіянін мінскай архікатэдры, малады беларускі кампазітар Ігар Янкоўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?