Бясслаўна скончыў ФК МТЗ-РІПА сваё выступленне на Кубку чэмпіёнаў краін Садружнасці і краін Балтыі.

Бронзавы прызёр айчыннага чэмпіянату – БАТЭ і «Дынама» Мінск адмовіліся ад удзелу – прайграў у чвэрцьфінале казахскаму «Актабэ» з лікам 1:4.
За казахскі клуб, дарэчы, выступае беларус Андрэй Лаўрык.

Беларусы вяртаюцца з Масквы, не спраўдзіўшы ні нашых надзеяў, ні сваіх мараў.

Галоўны трэнер Юры Пунтус перад пачаткам турніру казаў, што задача-максімум… Кубак.
Ну хоць мінімум выканалі – прабіліся ў чвэрцьфінал.

У паўфіналах жа згуляюць: «Актабэ» - «Інтэр» (Баку), «Шэрыф» (Тыраспаль) - «Пахтакор».

Малдоўска-прыднястроўскі клуб трэніруе, між іншым, беларускі спецыяліст Леанід Кучук.

***

МТЗ-РІПА прайгралі на турніры два матчы: літоўскаму «Экранасу» (0:2) і «Актабэ» (1:4), выйгралі таксама два: у туркменскага «Ашгабата» (4:0) і моладзевай зборнай Расіі (2:0).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?