З прычыны скандалу вакол кітайскага малака з вялікім утрыманнем таксічнага рэчыва меламін

адзін чалавек прысуджаны да смяротнага пакарання, другі — атрымаў пажыццёвае зняволенне.

Падсудным былі прад’яўленыя абвінавачанні ў тым, што яны дадавалі ў малочную сыравіну меламін, каб падчас лабараторных аналізаў яна падавалася больш спажыўным.

Гэтак званы «пратэінавы парашок» куплялі многія вытворцы малочных прадуктаў у Кітаі.

У выніку атручэння таксічным малаком памерлі шасцёра дзяцей, яшчэ 300 тыс. атруціліся.

Абвінавачванні выстаўленыя яшчэ некалькім бізнэсоўцам і чыноўнікам.

Бі-Бі-Сі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0