22 студзеня — Дзень Саборнасці Украіны. Гэта свята адзначаецца ва Ўкраіне ў дзень абвяшчэння Акту аб уз’яднанні Украінскай Народнай Рэспублікі і Заходне‑Ўкраінскай Народнай Рэспублікі, што адбылося ў 1919 годзе.

22 студзеня 1918 г. у Кіеве быў падпісаны IV універсал, паводле якога Украінская Народная Рэспубліка абвяшчалася незалежнай дзяржавай, а ў 1919 г. у гэты дзень на Сафійскай Плошчы ў Кіеве быў абвешчаны Акт саборнасці ўкраінскіх земляў.

Стагоддзямі разарваны ўкраінскі народ вызваліўся з няволі — Левабярэжная Ўкраіна выйшла з Расійскай, а Правабярэжная — з Аўстра‑Венгерскай імперый — і ўз’яднаўся на сваёй зямлі ў адно

У Кіеве сёння з удзелам кіраўніцтва краіны пройдуць святочныя мерапрыемствы — цырымонія ўскладання кветак да помніка Тарасу Шаўчэнку і палітычнаму дзеячу, гісторыку Міхайлу Грушэўскаму. Потым у Кіеўскім гарадскім будынку настаўніка пройдзе ўрачыстая імпрэза з нагоды Дня Саборнасці (раней там месцілася Цэнтральная Рада).

gazeta.ua

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0