У маскоўскіх аэрапортах уведзены абавязковы пасляпалётны дагляд усіх пасажыраў, якія прыбываюць з Паўночна-Каўказскага рэгіёну. На рэшце рэйсаў такі дагляд праводзіцца выбарачна або пасля атрымання аператыўнай інфармацыі, паведамляе ІА REGNUM.

Гэткі захад абгрунтоўваецца клопатам пра тое, каб у маскоўскім рэгіёне не назапашвалася зброя, баепрыпасы й наркотыкі.

Да ўсяго, стоадсоткавы дагляд пасажыраў з Паўночнага Каўказу нейкім чынам мусіць дапамагчы выяўленню асобаў, якія прыляцелі ўчыніць тэракты альбо іншыя дзеянні экстрэмісцкага характару.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?