Сёння ў Берасці па ініцыятыве кіраўніка ідэалагічнага аддзела Берасцейскага аблвыканкама Аляксандра Рагачука адбылася яго сустрэча з праваабаронцам Уладзімірам Вялічкіным.

— Суразмоўца дэманстраваў лібералізм да апазіцыі, — паведаміў Уладзімір Вялічкін, — пытаўся, ці можам мы супрацоўнічаць з уладай у пытаннях культуры, весці дыялог пра праблемы ў грамадскім жыцці, выхаванні моладзі.

Са словаў Уладзімера Вялічкіна, гутарка пераважна адбывалася на беларускай мове.

«Пра мэтазгоднасць далейшага дыялогу можна будзе гаварыць пасля афіцыйнай рэгістрацыі праваабарончага грамадскага аб’яднання «Брэсцкая вясна». Дакументы накіраваныя ў аблвыканкам пасля ўстаноўчага сходу 15 студзеня. Сябры аб’яднання ставяць на мэце аказваць юрыдычныя кансультацыі, бараніць правы грамадзянаў у судах і праводзіць адукацыйную працу з моладдзю і насельніцтвам у цэлым», — удакладніў Уладзімір Вялічкін.

«Свабода» раней паведамляла, што

кіраўнік ідэалагічнага аддзела Берасцейскага аблвыканкама Аляксандар Рагачук абавязаў усіх супрацоўнікаў аддзела гаварыць у працоўны час па‑беларуску.

Таксама гэты чыноўнік быў адзіным, хто павіншаваў землякоў у перадачы на мясцовым тэлебачанні са святамі Новага году і Калядаў

менавіта на беларускай мове.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0