Суд Савецкага раёна Менск прыпыніў прызыў у войска Франака Вячоркі.
Старшыня моладзі БНФ звярнуўся ў суд са скаргай на шматлікія парушэнні, здзейсненыя супраць яго вайскоўцамі і медыкамі падчас прызыўной кампаніі.
Паводле Франака Вячоркі, мелі месца грубыя парушэнні заканадаўства.
Днямі яго гвалтоўна схапілі людзі ў цывільным у палаце шпіталя, дзе актывіст праходзіў абследаванне, і прывезлі ў ваенкамат. Там яму паведамілі, што праз пару гадзінаў адвязуць у вайсковую частку.
Дагэтуль Франак Вячорка меў адтэрміноўку ад службы ў войску з прычыны перанесенай апэрацыі на вачах і шэрагу іншых праблемаў са здароўем.