Як паведамілі БелаПАН у цэнтры прапаганды і навучання Гомельскага ўпраўлення МНС, прапажу статка цялят (47 галоў) з загароды для выгулу фермы вёскі Перадзелка КСУП «Страдубка» выявілі раніцай 22 студзеня. Работнікі фермы выклікалі ратавальнікаў.

Жывёліны былі знойдзеныя за два кіламетры ад вёскі на лёдзе ракі Дняпро. 31 цяля супрацоўнікам МНС удалося выратаваць, 16 жывёлін пайшлі пад лёд, ратавальнікі дасталі іх трупы.

У ноч з 21 на 22 студзеня цяляты выламалі загароду і сышлі з тэрыторыі фермы.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0