СПК "Навасёлкі-Лучай" - славутае турыстычнае месца на Пастаўшчыне. Тут гадуюцца экзатычныя для нашай краіны страўсы. Беларуская экзотыка - у фотанарысе Андрэя Лянкевіча.

Летась сваімі вандроўнымі ўражаньнямі з Пастаўшчыны дзялілася Вераніка Дзядок, у тым ліку пра страўсаў:

Cтраўсы шалёна баяцца фотаўспышак. Затое яны стойка пераносяць холад, таму нават пры тэмпэратуры 0 градусаў гуляюць на адкрытым паветры.

Страўсы пераўзышлі мае ўяўленьні пра вялікіх птушак. Памерамі яны нагадваюць каня. Страўсінае яйка каштуе 43 тыс. рублёў, але, кажуць, яечня зь яго эквівалентная 16 яечням з курыных яек! Са шкарлупіны робяць самыя разнастайныя сувэніры, напрыклад лятарні. Самае ж дзіўнае на фэрме - гэта турысты, якія лезуць да птушак цераз агароджу, дражняць іх і выдзіраюць пёры.

Страўсіная фэрма Навасёлкі-Лучай на Пастаўшчыне - самае знакамітае месца ў Беларусі, дзе разводзяць страўсаў. Тут таксама гадуюць сьвіней і трусоў, а яшчэ вырабляюць экалягічна чысты сыр, каўбаскі, хлеб ды піва.

Фота Андрэя Лянкевіча

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0