Сёння а 9 гадзіне раніцы каля сотні прадпрымальнікаў сабраліся на стыхійны мітынг ля адміністрацыі «Цэнтральнага аўтамабільнага рынку»,
што знаходзіцца ў Малінаўцы.

Індывідуальны прадпрымальнікі, абураныя студзеньскім падвышэннем арэнднай аплаты на 50‑60 %, патрабавалі ад адміністрацыі рынку вырашыць гэтае пытанне. Нягледзячы на даволі доўгія перамовы прадпрымальнікаў з прадстаўніком адміністрацыі – да незадаволеных людзей выйшаў дырэктар «Цэнтральнага аўтамабільнага рынку» і намдырэктара «Гандлёвага сусвету «Колца» – праблема засталася нявырашаная. Таму заўтра чакаецца працяг перамоваў Рады прадпрымальнікаў з адміністрацыяй рынку. Сустрэча адбудзецца а 15 гадзіне ля будынку адміністрацыі «Цэнтральнага аўтамабільнага рынку».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?