23 студзеня журналісты Радыё «Рацыя» былі ў Міністэрстве замежных справаў. Роўна два месяцы таму яны падавалі заяўку на акрэдытацыі. І чарговы раз сутыкнуліся з адмовай.

Прычына тая самая, што была дагэтуль — бо працавалі без акрэдытацыі раней. Ніякіх папер на рукі не далі. Паабяцалі, што выдадуць праз тыдзень. У адмове фігуравала менавіта Радыё «Рацыя», а не асобныя журналісты.

Радыёстанцыя і ў будучыні збіраецца падаваць дакументы для акрэдытацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?