Птушыны грып выяўлены ў сяле Пяскі Сумскай вобласьці Ўкраіны. Пра гэта 5-му каналу паведамілі ў прэс-службе Міністэрства надзвычайных сытуацый. У сяле плянуюць зьнішчыць усю свойскую птушку, гэта некалькі тысячаў галоў. У МНС запэўніваюць, што пагрозы захварэць на высокапатагенны штам H5N1 у людзей няма.

Ігар Кроль, прэс-сакратар МНС:

- Маштаб ахоплівае толькі адно сяло. Прынятае рашэньне, што будзе выдаленая і зьнішчаная ўся птушка ў гэтым сяле. Апэратыўны штаб плянуе завершыць ліквідацыю надзвычайнай сытуацыі цягам 1-2 сутак. Ніякай пагрозы для здароўя людзей няма. У кожны сялянскі двор каардынацыйнай радаю раздадзеныя спэцыяльныя тлумачальныя ўлёткі. Кожны двор абышлі ратавальнікі МНС разам з спэцыялістамі, мэдыкамі.

5 канал

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0