Колькасць ахвяраў наймагутнейшага за апошняе дзесяцігоддзе ўрагану, які ляціць над Еўропай, працягвае расці.

Паводле папярэдніх падлікаў у Іспаніі і на поўдні Францыі загінулі 12 чалавек, у тым ліку чацвёра дзяцей.
Ёсць інфармацыя пра ахвяры на поўдні Нямеччыны.

Дзеці загінулі ў выніку абрушвання спартовага цэнтру непадалёк ад Барселоны.

Месцамі парыву ветру сягаюць 200 км/г.
Мясцовыя ўлады ў пацярпелых раёнах настойліва радзяць людзям не пакідаць хатаў.

На паўднёвым захадзе Францыі не менш за мільён дамоў засталіся без электрычнасці, дарогі і аэрапорты зачыненыя. У некаторых месцах спыніліся цягнікі.

Ураган паціху пасоўваецца на ўсход. Гэта можна прывесці да працяглых залеваў, моцных парываў ветру і далейшых разбурэнняў.

Гэта самы магутны ўраган з 1999 г.
У снежні 1999 г. у выніку моцнага ўрагану ў Францыі 88 чалавек загінулі і 4 мільёны домаўладанняў засталіся без святла
Паводле стану на раніцу панядзелка, загінулі сама мала 24 чалавекі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?