У Маскве завяршыўся ХVII Кубак чэмпіёнаў краін СНД і Балтыі па футболе.
У фінале сышліся «Шэрыф» (Ціраспаль, Малдова) і «Актабэ» (Акцюбінск, Казахстан). Асноўны і дадатковы час скончыўся з лікам 1:1. Па пенальці выйграў «Шэрыф» – 5:4.
«Шэрыф» трэніруе беларускі спецыяліст Леанід Кучук, і за клуб гуляе наш суайчыннік Ігар Карповіч.

За «Актабэ» выступае Андрэй Лаўрык. Ён, дарэчы, свой пенальці рэалізаваў.

Беларускі прадстаўнік на Кубку МТЗ-РІПА выбыў у чвэрцьфінале прайграўшы акурат «Актабэ» (1:4).

«Шэрыф» ужо перамагаў на Кубку ў 2003 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?