Патрабаванні да суіскальнікаў вучоных ступеней неабходна яшчэ больш павысіць.
Такую задачу паставіў сёння Аляксандр Лукашэнка, уручаючы дыпломы доктара навук і атэстаты прафесара навуковым і навукова‑педагагічным работнікам.
«Няхай дактароў навук будуць дзесяткі, але толькі пры ўмове, што яны павінны пакласці на стол тое, за што заўтра возьмуцца работнікі вытворчасці.
Я выводжу за дужкі фундаментальныя даследаванні. Доктарская дысертацыя — гэта адкрыццё. Іншага падыходу быць не павінна. І не дай Бог, мы выявім хоць адну дысертацыю, дзе пакладзены апісальны прынцып. Такія вучоныя са ступенямі нам не патрэбны», — заявіў ён.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў гэтым павінны быць зацікаўлены і самі вучоныя. На яго думку, дзяржава мае права запатрабаваць з вучоных за вынік, паколькі ідзе ім насустрач, павялічваючы «цану» вучонага: і зарплаты, і даплаты, і выплаты маладым вучоным. «Патрабаванні ўзрастуць. Прашу гэта ўлічыць і не чакаць дадатковых нарматыўных актаў, каб рэалізаваць гэта патрабаванне», — сказаў беларускі лідэр.

Ён таксама дадаў, што ў бліжэйшы час сур’ёзна праверыць, як выканана аналагічнае патрабаванне, дадзенае ўраду, Нацыянальнай акадэміі навук і іншым адказным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?