Ля дзвярэй ясляў - мноства кветак і дзіцячых цацак Фота Le Soir

Ля дзвярэй ясляў - мноства кветак і дзіцячых цацак Фота Le Soir

У Бельгіі сталі вядомыя новыя падрабязнасці нападу на яслі, падчас якога загінулі двое маленькіх дзетак і выхавацелька.

Кім дэ Гельдэр

20‑гадовы нападнік быў ўзброены тры нажамі і сякерай, а на ім была бронекамізэлька.

Апроч таго, у кішэні быў знойдзены адрас яшчэ адных ясляў.

Злачынцу завуць Кім дэ Гельдэр. Паліцыя заяўляе, што ён падазраецца таксама ў забойстве 73‑гадовай жанчыны, якую зарэзалі ў яе ўласнай кватэры непадалёк ад Антверпэна.

Паводле апошняй інфармацыі, падазраваны жыў у невялікай вёсачцы непадалёк ад Дэндэрмондэ (фр. Тэрмон) — гораду, дзе ў пятніцу адбылася трагедыя. Прыкладна за два тыдні да гэтага ён страціў працу.

Суд адбудзецца ўжо ў аўторак. Абвінавачаны сваю віну адмаўляе.

Паводле Бі-Бі-Сі

Глядзі таксама:
Крывавая разня ў яслях Дэндэрмондэ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0