26 студзеня ў Брусэлі падчас сустрэчы з генэральным сакратаром Рады Эўразьвязу Хаўерам Саланам міністар замежных справаў Літвы Вігаўдас Ушацкас абмеркаваў пэрспэктывы стасункаў ЭЗ і Беларусі.

Спадар Ушацкас паінфармаваў пра свой візыт у Менск напрыканцы мінулага году.

Ён выказаўся за стварэньне магчымасьці для збліжэньня Беларусі з ЭЗ, што можа быць дасягнута з дапамогай палітыкі Ўсходняга партнёрства.
Паводле спадара Ўшацкаса, збліжэньне Беларусі і ЭЗ мела б станоўчы ўплыў на разьвіцьцё адкрытага грамадзтва, павагу да дэмакратычных прынцыпаў у Беларусі, на вяршэнства закону, а таксама на дзейнасьць суб'ектаў гаспадараньня ЭЗ і Беларусі на прынцыпах свабоднага рынку.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?