Парадак дня найбліжэйшых пасяджэнняў Міждзяржсавета кіраўнікоў дзяржаў Еўразійскай эканамічнай супольнасці (ЕўрАзЭС) і сесіі Савета калектыўнай бяспекі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ)

абмеркавалі ў тэлефоннай размове прэзідэнты Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Расіі Дзмітрый Мядзведзеў.
Размова адбылася па ініцыятыве расійскага боку, зазначаецца ў паведамленні прэс‑службы беларускага кіраўніка.

Падчас гутаркі размова ішла пра кадравыя пытанні ў АДКБ, бюджэт арганізацыі, перспектыву стварэння калектыўных сіл аператыўнага рэагавання, у прыватнасці пра мэту іх фарміравання, міжнародны прававы статус, задачы, умовы функцыянавання.

Бакі абмеркавалі «некаторыя моманты, якія тычацца правядзення запланаванага на пачатак лютага пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?