Барыс Пятровіч. Фота Юліі Дарашкевіч.
Паэт Алесь Аркуш у аўторак абвясціў імя лаўрэата штогадовай літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» за 2008 год. Ім стаў Барыс Пятровіч за кнігу прозы «Жыць не страшна».
Разам з «Жыць не страшна» Пятровіча намінантамі на «Вялеса» сёлета былі наступныя кнігі:
зборнікі паэзіі Галіны Дубянецкай «Анадыямэна» і Андрэя Хадановіча «Бэрлібры», раман Аляксея Талстова «Бег» і зборнік прозы Юрыя Станкевіча «Мільярд удараў».
Кніга Хадановіча выйшла ў серыі «Кнігарня «Наша Ніва».
***
Спіс усіх лаўрэатаў «Глінянага Вялеса» (паэзія);
1993. Ігар Бабкоў — кніга «Solus Rex» (паэзія);
1994. Людка Сільнова — кніга «Рысасловы» (паэзія);
1995. Алесь Разанаў — кніга «Паляванне ў райскай даліне» (паэзія);
1996. Славамір Адамовіч — кніга «Каханне пад акупацыяй» (паэзія);
1997. Лявон Вашко — кніга «Паэты‑цары» (проза);
1998. Уладзімер Арлоў — кніга «Божая кароўка з Пятай авеню» (эсэістыка);
1999. Мікола Папека — кніга «Чарнавікі…» (паэзія);
2000. Сяргей Астравец — кніга «Цэнзарскія нажніцы» (проза);
2001. Віктар Слінко — кніга «Штольні вясны» (паэзія);
2002. Альгерд Бахарэвіч — кніга «Практычны дапаможнік па руйнаванні гарадоў» (проза);
2003. Пятро Васючэнка — кніга «Жылі‑былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі» (проза);
2004. Алена Брава — кніга «Каменданцкі час для ластавак» (проза);
2005. Сяргей Дубавец — кніга «Вострая Брама» (эсэістыка);
2006. Валянцін Акудовіч — кніга «Дыялогі з Богам» (эсэістыка);
2007. Алег Мінкін — кніга «Пенаты» (паэзія);
2008. Барыс Пятровіч — кніга «Жыць не страшна» (проза).