Ніколі раней за тыя 38 гадоў, што палітычныя і бізнесовыя лідэры збіраюцца на швейцарскім лыжным курорце Давос, каб заводзіць кантакты і абмяркоўваць актуальныя пытанні, перспектывы сусветнай гаспадаркі не здаваліся такімі ахінутымі змрокам, ніколі раней не выклікала такіх сумневаў здольнасць капіталізму да самарэгуляцыі.
Ніхто не можа гарантаваць, што выдзяленне амерыканскім урадам астранамічнай сумы 3 трыльёны даляраў на стымуляванне эканамічнага росту дасць вынік.

Напярэдадні Давосу Міжнародны валютны фонд чарговы раз знізіў свой прагноз эканамічнага росту ў свеце яшчэ на 1—1,5%. Чакаецца, што ВУП Германіі скароціцца на рэкордную за пасляваенны перыяд лічбу — 2%. Столькі сама страціць лакаматыў сусветнай гаспадаркі — амерыканская.

Расія трапіла ў стагнацыю, а Кітай запаволіў рост, што для яго, абцяжаранага ўнутранымі праблемамі, можа быць фатальна.

Пяцідзённая тусоўка ў Альпах збярэ 2500 удзельнікаў. Сёлета яна будзе сціплейшай. Менш будзе шыку, менш наваротаў — сесійныя пакоі не будуць надушваць эксклюзіўнымі парфумамі, адмысловымі для кожнае залі.

Тым не менш, Давос не танны. Гадавая карпаратыўная сяброўская плата, што дае права паслаць дырэктара ў Давос, складае 42 500 швейцарскіх франкаў ($36 768), плюс яшчэ 18 000 франкаў аплаты за ўдзел у форуме. І гэта без уліку кошту гатэлю і абедаў.

Сёлета ўпершыню на форум прыедзе прэм’ер-міністр Кітаю.

Чакаюць у Давосе і Уладзіміра Пуціна.
Будуць выступаць таксама Меркель, Браун і Аса.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?