Брэсцкая абласная арганізацыя Беларускай сацыял‑дэмакратычнай партыі (Грамада) накіравала ў Адміністрацыю прэзідэнта прапанову ўвесці заяўны прынцып дзяржаўнай рэгістрацыі і пастаноўкі на ўлік рэгіянальных структур палітычных партый і рэспубліканскіх грамадскіх арганізацый.

Як паведаміў БелаПАН старшыня абласной структуры БСДП (Грамада) Ігар Маслоўскі, адпаведны зварот адпраўлены 27 студзеня на імя кіраўніка Адміністрацыі Уладзіміра Макея.

Паводле слоў палітыка, іх прапанова тычыцца пярвічных, раённых, гарадскіх і абласных арганізацый, для якіх такая рэгістрацыя гэта цяжкая і працяглая бюракратычная працэдура.

На думку брэсцкіх сацыял‑дэмакратаў, неабходна дазволіць выкарыстаць у якасці юрыдычнага адраса кватэру, прыватны дом (са згоды ўсіх членаў, якія жывуць у дадзеных памяшканнях), а таксама пры рэгістрацыі і пастаноўцы на ўлік да мінімуму скараціць пералік неабходных дакументаў; спрасціць працэдуру справаздачнасці абласных структур перад упраўленнямі юстыцыі аблвыканкамаў, а для пярвічных, раённых і гарадскіх арганізацый адмяніць такую працэдуру.

«Мы лічым, што рэалізацыя такіх прапаноў дазволіць упарадкаваць дзейнасць грамадскіх арганізацый, палітычных партый, зробіць іх працу празрыстай і легальнай. Апрача таго, яны, на нашу думку, будуць пазітыўна ўспрынятыя еўрапейскай і сусветнай супольнасцю», — дадаў І.Маслоўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?