У Беларусі павялічваецца колькасць жанчын, якія нараджаюць пасля 35 гадоў, паведаміў галоўны акушэр‑гінеколаг Міністэрства аховы здароўя Беларусі Аляксандр Барсукоў.
«Цяпер, — сказаў А.Барсукоў, — жанчыны імкнуцца рэалізаваць свой патэнцыял у кар’еры, набыць грамадскі статус. Для гэтага патрэбны час. Такім чынам, сучасныя жанчыны нараджаюць трохі пазней, чым прадстаўніцы мінулых пакаленняў».
Адзначыўшы станоўчы сацыяльны аспект з’яўлення дзяцей у сталых жанчын, Аляксандр Барсукоў сказаў, што «з узростам узнікае праблема зачацця дзіцяці ў сувязі са змяншэннем з кожным годам колькасці яйцаклетак у жанчын».
Таксама галоўны акушэр‑гінеколаг паведаміў, што ў маці пасля 35 гадоў павялічваецца рызыка нараджэння дзіцяці з генетычнымі хваробамі, да прыкладу, сіндромам Даўна.
«Таму, –– падкрэсліў А.Барсукоў, –– жанчынам пасля 35 гадоў, якія жадаюць стаць маці, паказана абследаванне да і падчас цяжарнасці на ганы развіцця плода».