Галоўны пражытак беларускага селяніна — праца каля няўроднай зямлі і каля лесу, а потым усялякія заробкі ўсё болей у чужой старане. Па ўсёй Расіі можна спаткаць беларуса — худога, з запалымі грудзьмі, з русымі валасамі, у лапцях, у белай світцы і такой жа шапцы-магерцы.