За перавышэнне службовых паўнамоцтваў з прымяненнем гвалту падазраюць начальніка Свярдлоўскага ГІБДД Юрыя Дзёміна.

Вядома, што фармальнай падставай для затрымання стаў інцыдэнт на акцыі пратэсту аўтамабілістаў у Екацярынбургу.

На пытанне журналіста, чаму нельга здымаць машыну Дзёміна, што стаяла ў неналежным месцы, палкоўнік пачаў хаміць, а потым ударыў карэспандэнта ў твар і разбіў камеру.

Арышт Дзёміна ініцыяваў новы паўнамоцны прадстаўнік прэзідэнта Расіі ў Уральскай федэральнай акрузе Мікалай Вінічэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?