Да панядзелка ўключна аўтобусы будуць хадзіць па праспэкце Скарыны ў «хуткасным» рэжыме. Гэта значыць – без прыпынкаў ад «вул. Петруся Броўкі» да «вул. Філімонава». Што праўда, хутка атрымаецца наўрад – праспэкт напалову перакрыты і стаіць разам з прылеглымі вуліцамі ў заторах.

Таксама да 19-га чэрвеня будуць скарочаныя і скіраваныя ў аб’езд тралейбусныя маршруты:

№1 скароцяць да аўтавакзала «Маскоўскі»;

№2 скароцяць і скіруюць на плошчу Бангалор па вуліцах Кузьмы Чорнага і Сурганава;

№37 па дарозе на плошчу Мясьнікова ня будзе выяжджаць на праспэкт, а пойдзе па вуліцы Кузьмы Чорнага;

Канцавы прыпынак №№54, 55 будзе перанесены ад парку Чалюськінцаў на вул. Талбухіна. Тралейбусы будуць ісьці па вуліцы Кузьмы Чорнага туды і назад, бяз выезду на праспэкт.

Аўтамабілістам жа раяць па магчымасьці аб’яжджаць праспэкт задаля.

Інфармацыя з сайту minsktrans.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0